Будаўніцтва новага жыцця

 

Утварэнне БССР і СССР

Цяжкае жыццё людзей у мінулыя часы прывяло да таго, што людзі вырашылі шляхам узброенай барацьбы змяніць дзяржаўную ўладу ў краіне і пачаць будаўніцтва новага жыцця. Такая змена дзяржаўнай улады называецца рэвалюцыяй.

30 снежня 1922 г. у Маскве адбыўся I Усесаюзны з'езд Саветаў, на які прыбылі дэлегаты ад БССР. На гэтым з'ездзе было прынята рашэнне аб стварэнні СССР. Прадстаўнікі Беларусі падпісалі Дэкларацыю і Дагавор аб стварэнні СССР. У склад СССР разам з БССР увайшлі РСФСР, ЗСФСР і УССР. Пазней далучылася іншыя саюзныя рэспублікі. Усяго іх было пятнаццаць.

Змены ў жыцці сялян

3 прыходам у Беларусь савецкай улады пачалося стварэнне калектыўных гаспадарак — калгасаў і саўгасаў.

Калгас— калектыўная гаспадарка. Саўгас — савецкая дзяржаўная гаспадарка.

Праца ў калгасах была калектыўнай, а маёмасць належала ўсім калгаснікам.

3 прамысловых прадпрыемстваў у вёску накіроўваліся трактары, камбайны і іншая тэхніка. Калгаснікі забяспечвалі гараджан прадуктамі харчавання.











Комментариев нет:

Отправить комментарий