Воранаўшчына турыстычная

 

Гісторя Воранаўшчыны

Першыя згадкі пра некаторыя паселішчы Воранаўскага раёна датуюцца 1217 годам. У летапісе «Манумента Германіка» згадваюцца Радунь і Жырмуны.

    У 1557 годзе Радунская воласць была прыпісаная да каралеўскіх уладанняў караля Польшчы Жыгімонта Аўгуста.
 У 15 ст. Воранаўшчына ўваходзіла ў склад Віленскага і Троцкага ваяводстваў ВКЛ. Акрамя дзяржаўных земляў тут былі маёнткі ГаштольдаўГлінскіхТышкевічаўСапегаў.
   Падчас Расійскай імперыі воранаўская зямля знаходзілася ў складзе Лідскага павета.
 У 19151918 тэрыторыя была акупавана войскамі кайзераўскай Германіяй, у 19191939 занята польскімі войскамі, а ў 1939 савецкімі і ўвайшла ў склад БССР.
   Воранаўскі раён утвораны 15.1.1940 г. ў складзе Баранавіцкай вобл. 12.10.1940 г. падзелены на 10 сельсаветаў: Беняконскі, Вяканцаўскі, Вінцукскі, Даўгялаўскі, Канвелішкаўскі, Кодзеўскі, Пераганцаўскі, Рамашканцаўскі, Рамуцеўскі, Свільскі. Цэнтр раёна размяшчаўся на чыг. ст. Воранава, з 12.10.1940 г. ў г.п. Воранава. Тэрыторыя раёна складала 944,4 км². У сакавіку 1940 г. мелася 400 населеных пунктаў, 38050 жыхароў, 6717 гаспадарак (2065 хутарскіх). Ворнай зямлі налічвалася 33260 га. Адбывалася ліквідацыя маёнткаў польскіх памешчыкаў (7 тыс. га ўгоддзяў), асаднікаў (700 га) і інш. На пач. 1941 г. працавалі 3 калгасы. На тэрыторыі раёна ўзніклі і дзейнічалі (агітацыя, тэрор) польскія падпольныя арганізацыі. 24—27.6.1941 г. баі з матарызаванымі калонамі германскага 57-га танкавага корпуса вялі дывізіі 21-га стралковага корпуса 13-й арміі Заходняга фронта. Раён вызвалены 11—14.7.1944 г. войскамі 31-й арміі 3-га Беларускага фронта пры падтрымцы партызан. 3 20.9.1944 г. раён у Гродзенскай вобл.
    Вялася барацьба з падполлем польскай Арміі Краёвай. Толькі ў жніўні—лістападзе 1944 г. загінулі 35 савецкіх работнікаў, актывістаў калгасаў, ваеннаслужачых, а ўсяго да пач. 1950-х г. — больш за 100 чалавек.
   У 2-й пал. 1945 г. ў раёне 18501 жыхар. У 1959 г. да раёна далучаны Асоўскі і Жырмунскі с/с Радунскага р-на, Тракельскі с/с Лідскага р-на. 25.12.1962 г. ў сувязі са скасаваннем Радунскага р-на да Воранаўскага р-на далучаны г.п. Радунь, Забалацкі, Нацкі, Пашкавіцкі, Слабодкаўскі, Смільгінскі, Чыжунскі і Якубаўскі сельсаветы.
  У 1969 г. 49,8 тыс. жыхароў; цагельня, агароднінасушыльны завод, хлебакамбінат, маслазавод; 22 калгасы, 7 саўгасаў, у 1970 г. эксперыментальная база «Кастрычнік».
   У 2002—03 гг. калгасы пераўтвораны ў сельскагаспадарчыя вытворчыя кааператывы, саўгасы і эксперыментальныя базы — ва ўнітарныя прадпрыемствы. На сярэдзіну 2004 г. ў раёне 13 СВК, 4 РУСП, 12 фермерскіх гаспадарак; прадпрыемствы па пераапрацоўцы сельгассыравіны, будматэрыялаў. Працавалі 13 сярэдніх, 16 базавых, 8 пачатковых школ, 2 школы-інтэрнаты, недзяржаўная сярэдняя школа з літоўскай мовай навучання, ПТВ № 190, 22 дашкольныя ўстановы, 6 дзіцячых музычных школ, 39 бібліятэк, 5 бальніц, 2 амбулаторыі, 22 фельчарска-акушэрскія пункты; раённы і гарадскі Дамы культуры, 17 сельскіх дамоў культуры, 15 сельскіх клубаў, дзейнічалі 175 мастацкіх калектываў, 2 цэнтры пазашкольнай работы і інш. 3 1991 г. выдаецца раённая «Воранаўская газета».

     Архітэктурныя помнікі Воранаўскага краю

       Воранаўскі раён Гродзенскай вобласці багаты на архітэктурныя помнікі і славутасці. Мноства цудоўных касцёлаў, цэркваў, капліц, сядзібаў і палацаў можна знайсці ў такіх вёсках і пасёлках Воранаўскага раёна як: Бальценікі, Осава, Жырмуны, Канвелішкі, Нача, Беняконі, Гародна, Радунь. У Гайцюнішках захаваўся адзіны ў сваім родзе ў Беларусі дом-крэпасць. У самім Воранава сярод славутасцяў і культурна-гістарычных каштоўнасцяў асабліва вылучаюцца: касцёл Міласэрнасці Божай і старажытная гарадская забудова. У касцёле вёскі Тракелі захоўваецца цудатворны абраз «Маці Божая Тракельская», вывезены ў 1595 г. з Вільні. Мноства іншых архітэктурных і культурных каштоўнасцяў і славутасцяў захоўвае на сваёй тэрыторыі Воранаўскі раён.






Падарожжа па Воранаўскім краі



Комментариев нет:

Отправить комментарий