ВУГАЛЬНЫ ПРАС
Такі прас награваўся бярозавым вуголлем, верх яго адчыняўся, як карабок, і вугалькі засыпалі ўнутр. У бакавых сценках былі адтуліны для паляпшэння цягі. Такі прас называўся “духавы”, бо яго патрэбна было ўвесь час раздуваць. Але прыбор меў істотны недахоп – моцна капціў, выдзяляў угарны газ і гарэлы пах. Цікава, што апошні вугальны прас выпусціў у 1974-м Лідсельмаш.
КАЧАЛКА І РУБЕЛЬ
Рубель — драўляная дошка з высечанымі папярочнымі жалабкамі для катання бялізны, накаткі скур. Прадмет хатняга ўжытку выкарыстоўваўся для выбівання (мыцця) і прасавання бялізны. Аджатую ўручную бялізну, намотвалі на валік або качалку і раскочвалі рубелем.
ПРАНІК
Пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім абівалі лён. Спачатку абівалі ільняныя галоўкі, з якіх потым рабілі ільняное масла.
| ||
КАЛАЎРОТ, САМАПРАДКА
Прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Складаецца з наступных рабочых частак: кола, прыводная педаль (шатун, ківач); уласна прадзільны апарат, які складаецца, у сваю чаргу, са стрыжня з насаджанай шпулькай і малых колцаў, злучаных шнурамі з галоўным колам.
Ткацкая прылада для пракідання ўтку ў працэсе ткання (па знешняму выгляду нагадвае мініяцюрны човен). Вядомы дзве разнавіднасці чаўнака - з донцам і полы. У першым выпадку цэўку кладуць на дно, а ўточную нітку прапускаюць праз адтуліну збоку ці ў канцы чаўнака (у працэсе ткання прытрымліваюць цэўку вялікім пальцам. У полым чаўнаку цэўку мацуюць на тонкім металічным стрыжні, таму яго не трэба было прытрымліваць. Акрамя лодкападобных вядомы быў і вілкападобны чаўнок ігліца (дошчачка з дзвюма выемкамі на канцах), які служыў для вырабу падвойных дываноў.
МАТАВІЛА
Прыстасаванне для змотвання нітак у маткі.
ПРАСНІЦА
Драўляная прылада для мацавання кудзелі ў час прадзення воўны, льна, лянькі. Вядомы чатыры асноўныя тыпы: лапатападобная, прасніца-грэбень, прасніца-вілы, прасніца-кій. На Беларусі найбольш пашыраны лапатападобная і прасніца-грэбень.
МАСЛАБОЙКА
Пасудзіна для збівання масла. Найчасцей — вузкая высокая кадачка з клёпак. У накрыўцы пасярэдзіне адтуліна для калатоўкі (біла), верхні канец якой выходзіў вонкі, a да ніжняга прымацоўвалі кружок з дзіркамі (пашыраны варыянт) ці крыжавіну (ударная частка). Такой жа формы маслабойку выдзёўбвалі з суцэльнай круглай калодкі. Маслабойкі бытуюць і ў наш час.
ЗБАН
Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай.
СПАРЫШЫ
Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана.
Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захоўвання малака і іншых вадкіх прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужаным горлам, дзюбкай і вушкам-ручкай.
СПАРЫШЫ
Ганчарны выраб. Гліняная пасудзіна з 2-х ці 3-х гаршкоў (зрэдку і сальніцы) аднолькавага ці рознага памеру, змацаваных ручкай (да гаршкоў рабіліся накрыўкі). У спарышах насілі ежу на поле ў сенакос ці жніво.
ГАРЛАЧ Ганчарны выраб, гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. Рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана.
КУБАК
На Беларусі гліняныя кубкі рабілі паліванымі і чорназадымленымі. Аздаблялі лінейна-хвалістым контррэльефным арнаментам, глянцаваным геаметрычным узорам, ангобнай размалёўкай, радзей ляпным дэкорам. На поўначы Беларусі для трываласці кубак апляталі бяростай. Унутраную паверхню медных і латунных кубкаў лудзілі.
КАРЫТА
Прадаўгаватая пасудзіна, выдзеўбанная з дрэва або збітая з дошак. Выкарыстоўваецца звычайна для кармлення і вадапою жывёлы.
ЧЫГУН
Посуд для прыгатавання ежы ў печы, гаршчок.
ПАДСВЕЧНІК
Падстаўка для свечкі ці свечак.
БРАЗГОТКІ НА КОННУЮ ВУПРАЖ
Полыя металічныя шарыкі з кавалачкамі металу ўсярэдзіне, якія звінелі у час язды на кані. Звонкія званочкі пад дугой дазвалялася ўжываць толькі паштовым кур'ерам. Звон быў сігналам для паштовай станцыі аб набліжэнні кур'ера, якому трэба хутка змяніць коней. Звычайным людзям таксама хацелася звонка пракаціцца па вуліцах і дарогах. Па-гэтаму яны выкарыстоўвалі бразготкі замест званочкаў. І ў дарозе весялей, і ў лесе нечысць і ваўкоў адагнаць можна!

Комментариев нет:
Отправить комментарий