Беларускія народныя гульні

 

 Беларускія народныя гульні
 Гульневы фальклор з’яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні – самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.
 Гульня – асноўная форма дзейнасці дзяцей. Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Гульні выконваюць важную ролю як  сродак фізічнага, эстэтычнага, i інтэлектуальнага  выхавання дзяцей.

Гусі
Дзіцячая гульня, якая развівае спрыт і лоўкасць.
«Гусіная матка» ў «полі» або на лаўцы кліча «гусей» (за 20-25 м):
«Гусі, да дому!».
Гусі хорам пытаюцца: «А што дома?»
– «Піці і есці, але ж ваўкі дзесьці!»
– «А што ім рабіць?».
Адказваюць «ваўкі»: «Гусей давіць!»,
а матка – «Шэры, белы, валахаты, уцякайце  ўсе да хаты !».
«Ваўкі» ловяць «гусей», якія не дабеглі да «маткі»
Гульня праводзіцца некалькі разоў, пакуль не будуць злоўлены ўсе.

У мядзведзя на бару
«У мядзведзя на бару» — беларуская народная гульня. Сярод удзельнiкаў выбiраецца «мядзведзь». Астатнiя дзецi iмiтуюць збiранне грыбоў i ягад, спяваюць песню: «У мядзведзя на бару грыбы, ягады бяру. Мядзведзь рычыць, на нас глядзiць». «Мядзведзь» бегае за дзецьмi, пакуль усiх не пераловiць. Першы схоплены становiцца «мядзведзем». Гульня працягваецца спачатку.

Гульня «ЛЯНОК»
Задачы: практыкаваць ваўменні ўзгадняць рухі са словамі песні; выхоўваць пачуццё калектывізму.
Абсталяванне: хустка для бабулі.
Апісанне гульні.
3 ліку ўдзельнікаў гульні выбіраецца бабуля. Астатнія ста­новяцца ў круг і пытаюцца:
— Што ты, бабуля, нам прасці дасі?
Бабуля выходзіць у цэнтр круга і адказвае:
— Старым бабулькам — воўны пасмачку,
А прыгожым маладзічкам — белы лянок!
Пасля гэтага дзеці разам з бабуляй пачынаюць спяваць, паказваючы рухамі дзеянні, пра якія гаворыцца ў песні:
А мы сеялі, сеялі лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Урадзіся, наш лянок!
Урадзіся, кужалёк!
Мы лянок ірвалі, выбіралі,
У снапочкі збіралі,
Малацілі, абівалі,
У полі слалі,
Урадзіўся лянок,
Белы, слаўны кужалёк!
Правілы гульні: дзеці павінны дакладна выконваць дзеянні, якія паказвае бабуля.

Гульня “ЛАВІЦЬ КУРЫ”
Задачы: удасканальваць навыкі бегу з лоўляй і ўхіленнем; развіваць спрыт, вынослівасць, настойлівасць.
Матэрыял: хусцінка або ручнік.
Апісанне гульні.
Дзеці выбіраюць пеўня, усе астатнія — куры.
Певень расстаўляе рукі і гоніць курэй пад печ:
—Кыш пад печ, кыш пад печ…
Потым певень пытае:
—А колькі вас ёсць?
—Колькі ў лесе дроў!
Куры разбягаюцца, а певень ловіць іх. Пасля ўсе садзяцца на лаву, певень скручвае пытку з хусткі або ручніка. 3 кожнай курыцай у яго адбываецца размова:
—На чым сядзіш?
—На ганачку.
—За што трымаешся?
—За клямачку.
—А што гэта збоку?
—Бочка.
—А што ў бочцы?
—Мёд.
—А каму есці?
—Мне, а пеўню нос у смале.
Тады певень б’е пыткай курыцу,
тая ўцякае і хаваецца. Калі ж курыца на пытанне «Каму есці?» адказ­вае: «Певень, для цябе мядок», — ён яе не чапае, а пераходзіць да наступнай.
Правілы гульні: певень павінен лавіць курэй на абмежаванай плошчы.

Гульня «ПРЭЛА-ГАРЭЛА»
Задачы: развіваць хуткасць рэакцыі, кемлівасць, спрыт, умение дзейнічаць па сігнале.
Матэрыял: цацкі.
Апісанне гульні. Да пачатку гульні выхавальнік у розных месцах пляцоўкі хавае цацкі. Дзеці становяцца ў круг і гавораць наступныя словы:
Прэла-гарэла,
За мора ляцела,
А як прыляцела,
Дзе-небудзь села.
Хто першы знойдзе,
Той сабе возьме.
Пасля гэтага яны разбягаюцца па пляцоўцы і шукаюць схаваныя цацкі.
Правілы гульні: дзеці не павінны бачыць, куды выхавальнік хавае цацкі; пераможцам лічыцца той, хто больш іх знойдзе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий