Тут мінуўшчына з сучаснасцю сышліся

 

Гарады і вескі

Кожны горад, кожная вес­ка зямлі беларускай мае сваю гісторыю, багатую і непаўторную, вядомую і яшчэ не да канца вывучаную. Шмат аб чым яшчэ можна даведацца, а шмат што ўжо адышло ў нябыт разам з людзьмі, якія жылі ў далёкія часы і якіх няма сярод нас. Жыццё чалавека кароткае, спяшайцеся пакінуць звесткі пра сябе і свой час. Каму, як не вам, патрэбна зрабіць гэта.

Гістарычная даведка

У Беларусі 102 гарады (дадзеныя на 1998 г.), каля 20 тыс. вёсак, 10203,5 тысячы жыхароў. У гарадах пражывае 7122,5 тыс. чалавек. Вясковае насельніцтва складае 3081 тыс. жы­хароў. Самым вялікім горадам з'яўляецца Мінск. У ім пражывае больш  за 1716 тыс. жыхароў. Абласцей у Беларусі— 6, раёнаў— 118.

Салігорск — горад шахцёраў

 Адзін з самых буйных і маладых гарадоў Рэспублікі Беларусь. Яго прадукцыя — калійная соль — далека вядома за межамі нашай краіны. Яе продаж дае значны валютны прыбытак дзяржаўнай казне. Дабываюць гэтае багацце шахцёры. Праца іх цяжкая і небяспечная.

Жылі ў тых мясцінах людзі мірна і спакойна. Працавалі на зямлі, расцілі сваіх дзетак, марылі аб лепшай будучыні. Не думалі пра бяду, не чакалі яе.

Але, як гэта часта здараецца, чорнай віхурай наляцела на тыя мясціны бязлікая татарская навала. Жорсткімі і бязлітаснымі былі татарскія воіны. Дзяцей і жанчын паланілі і закавалі ў ланцугі, старых і мужчын вывелі ў чыстае поле і пасеклі шаблямі. Патокамі лілася кроў. Але і гэтага было мала заваёўнікам. I пачалі яны рабаваць дамы пакутнікаў. Не вытрымаў гэтых здзекаў Бог. I вырашыў ён адхіліць навалу. З'явіліся на небе чорныя хмары. Разбушавалася сярод лета завіруха, паваліў густы снег. Напалохаліся ворагі і ўцяклі. А снег змяшаўся з крывёю загінуўшых і закамянеў.

Апусцеў той край. Пяском засыпалі вятры ўсе наўкол. Парасла дзірваном ды хмызнякамі тая мясцовасць. Але ў нетрах яе да нашых дзён захавалася памяць аб далёкай-далёкай мінуўшчыне, памяць аб загнуўшых продках.

Наваполацк— горад хімікаў

 

валакно

Новаполацк

нафтаперапрацоўка

плёнкі

 

 

ніткі

Светлагорск — горад энергетыкаў і хімікаў

Завод штучнага валакна

корд                 шыны

Светлагорск

кардон, папера

 

Цэлюлозна-кардонны камбінат

цэлюлоза

Жодзіна— горад аўтамабілебудаўнікоў

Жодзіна. Беларускі аўтамабільны завод. Галоўная прадукцыя— шматтонныя самазвалы.

Манумент у гонар маці-патрыёткі Надзеі Фёдараўны Купрыянавай.

У Настассі Купрыя­навай было пяць сыноў. Усе яны пайшлі на фронт і загінулі ў барацьбе з нямецкімі захопнікамі. Маці так і не дачакалася іх вяртання дамоў. Пражыла Купрыянава 107 гадоў. Яе малодшаму сыну Пятру Купрыянаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза пасмяротна. У лістападзе 1944 г. у час боя на тэрыторыі Латвіі яфрэйтар Купрыянаў знішчыў гранатамі два кулямёты праціўніка, але агонь варожага дзота не даваў батальёну кінуцца ўперад і авалодаць вышынёй. Баец Купрыянаў употай падпоўз да дзота, з якога страчыў кулямёт, кінуіся ўперад і закрыў сваім целам яго амбразуру. Кулямёт замоўк, рота паднялася ў атаку і авалодала вышынёй. Яфэйтару Купрыянаву было ў той час 18 гадоў.

У маці сум на твары. Трывожна б'ецца яе сэрца. I  мацм праважае на фронт свамх пяцёра сыноў, якмм не суджана вярнуцца дамоў. Твары ў сыноў суровыя, погляд рашучы. Яны выступілі са зброяй у руках, каб абараніць ад ворага сваю Радзіму-маці. Шкада маці сыноў, але найболыш за ўсе малодшага Пятра. Ён зусім яшчэ юнак. Матчын смутак перадаўся сыну. Ён павярнуў галаву ў бок сваей маці, каб у апошні раз паглядзець на яе.









Комментариев нет:

Отправить комментарий