У краіне майстроў і творцаў

 

Панскія палацы

Палацы належалі багатым і знатным людзям Радзівілам, Сапегам, Агінскім. Іх было шмат, значна больш, чым замкаў. Шкада, што па розных прычынах толькі нямногія з іх захаваліся да нашага часу, і то толькі ў выглядзе руінаў. А былі яны калісьці велічнымі і прыгожымі. А колькі рознага багацця захоўвалася ў іх шматлікіх пакоях! Нале­жалі замкі панам. Пан— багаты і знатны чалавек.

Слуцкія паясы

Радзівіл ажыццявіў сваю задуму. Настаўнік расказвае вучням аб з'яўленні каля Нясвіжа, а затым і Слуцка майстэрняў па вырабу паясоў. Спачатку працавалі там замежныя майстры, а потым іх змянілі мясцовыя ўмельцы.

Шматкаляровая кафля

Майстэрства шматкаляровай кафлі зарадзілася ў XIVXVI стст. Да нас прыйшло з Заходняй Еўропы. Кафлю выраблялі са спецыяльных сартоў гліны. Ей упрыгожвалі печы. Цяпер таксама выкарыстоўваецца кафля.

Кафля магла мець натуральны колер гліны. Пры неабходнасці яе можна было пакрыць паліваю іншага колеру. Майстэрства шматкаляровай кафлі было вельмі складаным. Вопыт яе вырабу назапашваўся стагоддзямі і перадаваўся з пакалення ў пакаленне. Застаецца шкадаваць, што цяпер гэты від мастацтва стаў амаль што забытым.

Майстры гутнікі

 Цяжка знайсці цяпер такую сям'ю, якая б кватэру, у якой жыве, не ўпрыгожвала б шкляным посудам: вазы для кветак, фужэры, графіны, салатніцы і многае іншае.

Шкляная вытворчасць на Беларусі з'яўлялася старадаўняй і шырока распаўсюджанай. У наш час яна працягвае развівацца. Выдатныя майстры працуюць на шклозаводзе «Неман» у пасёлку Бярозаўка на Гродзеншчыне. Іх вырабы шырока вядомыя не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Народныя ўмельцы са шкла ствараюць цуды. Аб гэтым сведчаць экспанаты музея, які дзейшчае на заводзе. Прыгажосць убачанага здаецца казачнай. Уявіць такое немагчыма. Там проста патрэбна кожнаму абавязкова пабываць.





Выкананне тэставых заданняў па тэме “У краіне майстроў”

1.         Каму прысвяціў адзін са сваіх вершаў паэт Максім Багдановіч? Адзнач знакам “+” правільны адказ.

Цямнее край зубчаты бору...

І тчэ, забыўшыся, рука

Заміж персідскага ўзору

Цвяток радзімы васілька.

£ Майстрам шматкаляровай кафлі.

£ Слуцкім ткачам.

2.         Падкрэслі назвы гарадоў, у якіх існавалі майстэрні па вырабу паясоў.

Мінск, Нясвіж, Полацк, Слуцк.

3.         Закончы сказы.

У Слуцкай майстэрні па вырабу паясоў спачатку працавалі _________ і ___________ майстры. Яны перадалі свае ўменні _________ умельцам. Ткаліся слуцкія паясы з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак — для ___________ людзей, з ільну і воўны — для __________.

Словы для даведак: мясцовыя, персідскія, турэцкія, сяляне, заможныя.

4.         Адзнач знакам “+” асаблівасці слуцкіх паясоў.

£ Рабіліся паясы з тонкай воўны, што іх можна было працягнуць праз пярсцёнак.

£ Ткаць паясы прыдумалі беларускія майстрыхі.

£ Для заможных людзей паясы ткаліся з шаўковых, залатых і сярэбраных нітак.

£ Для сялян паясы ткаліся з ільну і воўны.

£ Усе слуцкія паясы падобны ўзорамі адзін на аднаго.

5.         Адзнач знакам “+” праўдзівыя выказванні.

£ Кожная майстэрня рамеснікаў на Беларусі мела свой герб.

£ Майстэрня шматкаляровай кафлі зарадзілася ў Віцебску.

£ Беларускія майстры — гутнікі выраблялі падвясныя люстры.

£ Ганчары ткалі прыгожую тканіну.

£ Саломапляценнем займаліся беларускія сяляне і сваімі вырабамі ўпрыгожвалі дом.





Комментариев нет:

Отправить комментарий