Мая рэспубліка. Мінск - сталіца Рэспублікі Беларусь

 

Садружнасць Незалежных Дзяржаў

1991 г. — прыпыненне існавання СССР, утварэнне незалежнай дзяржавы — Рэспублікі Беларусь, уваходжанне яе ў склад Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД).

   3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Бела­русь (Дзень Рэспублікі).

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь

15 сакавіка 1994 г. была прынята Першая Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь — Асноўны Закон нашай краіны. 24 лістапада 1996 г. адбыўся рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь былі ўнесены змяненні і дапаўненні. У такім выглядзе Асноўны Закон краіны дзейнічае па сённяшні час.

Прэзідэнт і Урад

 Прынятая Канстытуцыя ўстанавіла новую форму дзяржаўнага кіравання. Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай, а раней яна была дзяржавай з парламенцкай формай кіравання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна.

Савет Міністраў Рэспублікі  Беларусь — гэта Урад нашай краіны.

Урад — гэта вышэйшы дзяржаўны орган краіны, які арганізуе выкананне прынятых законаў.

Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь сочыць за адпаведнасцю закона ў нашай дзяржавы Канстытуцыі.

Нацы­янальны сход — заканадаўчы орган нашай краіны. Яго дэпутаты распрацоўваюць і прымаюць законы.


Адносіны з іншымі дзяржавамі

3 1991 г. Рэспубліка Беларусь — незалежная дзяржава. Яе незалежнасць прызналі і іншыя краіны свету і ўстанавілі з нашай краінай сувязі.

Аўтарытэт нашай дзяржавы вельмі вялікі ва ўсім свеце, найперш за ўсе таму, што яна з'яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН).

Гэта было прызнаннем вялікага ўкладу нашага на­роду ў разгром фашызму і панесеных ім каласальных людскіх ахвяр і матэрыяльных страт.

Яшчэ большы аўтарытэт нашай краіне прынесла добраахвотная адмова ад ядзернай зброі. Беларусь першая ў свеце вывела гэтую зброю са сваей тэрыторыі.

Паважаюць нас ва ўсім свеце яшчэ і за тое, што дзяржава наша аб'яўлена нейтральная краінай, а гэта значыць, што Рэспубліка Беларусь не будзе ўдзельнічаць у міжнародных канфліктах, мець свае ўзброеныя сілы на тэрыторыі іншых дзяржаў, а ўсе спрэчныя пытанні вырашаць толькі мірнымі сродкамі.

Сталіца Рэспублікі Беларусь — г. Мінск

Мінск — сталіца нашай дзяржавы. Гораду Мінску болып за 900 гадоў

У гады Вялікай Айчыннай вайны г. Мінск амаль увесь быў зруйнаваны фашыстамі. Але дзякуючы гераічнай працы людзей, горад падняўся з попелу і руін. Пагэтаму г. Мінск — старажытны і адначасова малады горад.

За выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць фашысцкіх акупантаў, за вялікую ролю ў развіцці партызанскага руху і ў азнаменаванне 30-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 чэрвеня 1974 года г. Мінску было прысвоена ганаровае званне «Горад-герой».

Горад Мінск — адзін з буйнейшых і прыгажэйшых гарадоў Еуропы.

Галоўныя «вароты горада»

Мы знаходзімся на Прывакзальнай плошчы сталіцы. Паглядзіце, якая яна прыгожая. Такі выгляд плошча набыла ў 1948—1956 гг. Тут знаходзіцца чыгуначны вакзал — прыгожы сучасны будынак. Да вакзала пастаянна падыходзяць пасажырскія паязды. Таму вакзал называецца пасажырскім. Побач з ім знаходзіцца аўтобусны вакзал. Гэта вельмі зручна для пасажыраў.

На другім баку Прывакзальнай плошчы ўзвышаюцца два вялікія будынкі з вежамі. Сваім знешнім выглядам яны нагадваюць вароты. 

Плошча Незалежнасці

Праспект Францыска Скарыны — гэта галоўная магістралъ г. Мінска. Носіць ён імя першага ва ўсходніх славян кнігадрукара. 

Уздоўж праспекта размешчаны будынкі многіх вельмі важных дзяржаўных устаноў. Тут знаходзяцца Дом Урада, рэзідэнцыя Прэзідэнта, Нацыянальная Акадэмія навук і іншыя.

Наша знаёмства з праспектам Францыска Ска­рыны пачнецца з плошчы Незалежнасці. Гэта са­мая вялікая і прыгожая плошча горада. Яе тэрыторыя 8 га. Побач знаходзіцца Дом Урада, пабудаваны у 1930—1934 гг. У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты замініравалі будынак, але не паспелі яго ўзарваць. Над будынкам развіваецца Дзяржаўны сцяг нашай Рэспублікі.

Тут знаходзіцца таксама будынак Беларускага дзяржаўнага універсітэта — галоўнай навучальнай установы нашай краіны. Быць студэнтам гэтага універсітэта — вялікі гонар для кожнага, хто там вучыцца.

Вуліца Няміга

 Бітва на рацэ Нямізе. Тут, на гэтым месцы, дзе праходзіць вуліца, у 1067 г. быў моцны бой. Сутыкнуліся дружыны кіеўскіх князёў з воінамі полацкага князя Усяслава Чарадзея. «І сустрэліся праціўнікі на Нямізе месяца сакавіка ў 3-ці дзень, быў снег вялікі, і пайшлі адзін на аднаго. І была лютая сеча, і многія палеглі ў ёй...» — так сведчыць летапісец аб гэтай бітве.

Праляцелі з той грознай пары стагоддзі, перасохла Няміга і ператварылася ў маленькую ручаіну. У наш час пусцілі яе па падземным калектары ўздоўж вуліцы. Цячэ яна ў бетоннай трубе, нібыта тыя слезы, пралітыя па загінутых тут воінах у час крывавай сечы, што адбылася на берагах Нямігі 3 сакавіка 1067 года.

Праходзяць гады і стагоддзі, а вуліца з назвай Няміга захоўвае святую памяць аб мінулым.

Праспект Машэрава

Праспект, які носіць імя Машэрава, з'яўляецца адным з найбольш прыгожых і маладых. Уздоўж праспекта ўзвышаюцца высотныя будынкі. Паглядзіце, калі ласка, на іх. Вучань паказвае гэтыя будынкі на малюнку. Побач з прас­пектам знаходзіцца самае буйное ў рэспубліцы збудаванне — Палац спорту. 

Імя ў гісторыі. Пётр Міронавіч Машэраў (1918 — 1980). У мінулым настаўніка фізікі і матэматыкі. У гады Вялікай Айчыннай вайны — камандзір партызанскага атрада. У 26 гадоў стаў Героем Савецкага Саюза. У 1965—1980 гг. быў кіраўніком Беларусі. Яму таксама было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы. П. М. Машэраў загінуў у 1980 г. у аўтамабільнай катастрофе. У яго гонар быў названы гэты праспект.


Востраў смутку і слез

Яго яшчэ можна назваць востравам жалобы, востравам памяці аб тых грамадзянах Беларусі, якія загінулі за межамі сваей Бацькаўшчыны ў розных войнах і ваенных канфліктах.

Востраў смутку і слез — гэта найперш за ўсе памяць аб беларускіх хлопцах, якія загінулі ў Афганістане. Горам і болем адгукнулася ў сэрцах родных гібель 771 беларускага вайскоўца.

У цэнтры вострава знаходзіцца капліца са скульп­турнымі фігурамі плачучых жанчын — гэта вечная памяць аб тых, каго ніколі не будзе побач з намі.


Кастрычніцкая плошча

Раней гэта плошча называлася Цэнтральнай, і на ей праходзілі парады войск і дэманстрацыі працоўных. На плошчы знаходзіцца будынак Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У яго прасторных залах размяшчаюцца сотні розных экспанатаў, прысвечаных гераічнай барацьбе нашага народу з фашысцкімі захопнікамі.

Побач з музеем знаходзіцца прыгожы сучасны бу­дынак. Гэта Палац Рэспублікі. У ім праходзяць важныя мерапрыемствы дзяржаўнага значэння.

Плошча Перамогі

 У цэнтры плошчы знахо­дзіцца манумент Перамогі. Ен быў устаноўлены ў 1954 г. Ён мае форму абеліска. Яго вышыня складае 40 метраў. Яго вяршыня ўпрыгожана ордэнам Перамогі. У падножжа манумента — меч — сімвал перамогі над ворагам. Вакол помніка чатыры бронзавыя вянкі, якія сімвалізуюць чатыры франты, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Беларусі. Перад абеліскам ніколі не гасне Вечны агонь — памяць аб загінуўшых героях, якія аддалі свае жыццё за Радзіму. Тысячы людзей прыходзяць да абеліска. 9 мая ў свята Пера­могі на гэтым месцы сустракаюцца ветэраны вай­ны. Ля помніка Перамогі заўсёды жывыя кветкі.

Плошча Якуба Коласа

Цэнтральную частку плошчы займае сквер, у якім знаходзіцца помнік народнаму паэту Беларусі Якубу Коласу. Ён быў уста­ноўлены ў 1972 годзе. Побач з помнікам паэту з абодвух бакоў размешчаны скульптурныя групы герояў твораў Коласа. Тут мы бачым дзеда Талаша з сынам Панасам, герояў аповесці «Дрыгва», а таксама Сымона і Ганну— герояў паэмы «Сымон-музыка».

Помнік і скульптурныя групы былі ўстановлены ва ўшанаванне 90-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.








Тэставыя заданні 

«Мінск — сталіца нашай дзяржавы. Мая рэспубліка»

1.         Дапоўні сказы.

Мінску больш за ___________ (1000; 900) гадоў. Нашай сталіцы прысвоена званне ___________ («Горад-пераможца»; «Горад-герой»).

2.         Адзнач знакам «+» правільныя адказы.

Якую назву мае наша краіна пасля 1991 года?

£        БССР.

£        Рэспубліка Беларусь.

Кіраўніком нашай дзяржавы з’яўляецца:

£        Прэм’ер-міністр.

£        Канцлер.

£        Прэзідэнт.

Прозвішча, імя і імя па бацьку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь _______________ _______________________

3.         Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£        Прывакзальную плошчу называюць «варотамі» сталіцы.

£        Уздоўж праспекта Незалежнасці знаходзіцца Дом Урада і рэзідэнцыя Прэзідэнта.

£        Побач з Партызанскім праспектам знаходзіцца «востраў мужнасці і смутку».

£        Самая старажытная плошча  ў горадзе — плошча Свабоды.

£        На плошчы Перамогі ёсць знак «Нулявы кіламетр», які з’яўляецца пачаткам дарог Беларусі.

4.         Закончы сказы.

У 1994 годзе быў прыняты Асноўны Закон нашай дзяржавы — _________.

Вышэйшай выбарнай дзяржаўнай установай з’яўляецца _________.

Ажыццяўляе выкананне прынятых законаў _________.

Сочыць за выкананнем усіх законаў___________.

Выкарыстай назвы: Савет Міністраў РБ, Нацыянальны сход, Канстытуцыя РБ, Канстуцыйны Суд РБ.

5.         Што даказвае, што Рэспубліка Беларусь з’яўляецца міралюбівай дзяржавай. Адзнач знакам «+» праўдзівыя выказванні.

£        Рэспубліка Беларусь з’яўляецца адной з заснавальніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (ААН).

£        Рэспубліка Беларусь першая ў свеце добраахвотна адмовілася ад ядзернай зброі.

£        Рэспубліка Беларусь умешваецца ў справы іншых дзяржаў.

£        Рэспубліка Беларусь падтрымлівае добрыя адносіны з суседзямі.






Комментариев нет:

Отправить комментарий