Прыказкі і прымаўкі

 



ПРЫКАЗКІ  І  ПРЫМАЎКІ  НАШАГА  КРАЮ 

Няма смачнейшае вадзіцы, як з роднай крыніцы.

Усякай птушцы сваё гняздо міла.

Радзіма — матка, чужына — мачыха.

Роднаму зямелька, як зморанаму — пасцелька.

У сваім краі, як у раі.

На чужыне і камар загіне.

Кожнаму свой куток мілы.

Усюды добра, а дома лепей.

Кожная сасна свайму бору песню пяе.

Родная зямля мякчэй чужой пярыны.

На чужой старане не сагрэе і сонца.

Той Бацькаўшчыну любіць, хто ёй сумленна служыць.

Для сваёй Айчыны не шкадуюць сілы.

Той перамагае, хто ў бядзе са сваёй зямелькі не ўцякае.

Бацькоў не цурайся, а ад Радзімы не адракайся.

З роднага боку і варона мілая.

Хто бацьку шануе, той сабе неба гатуе.

Шануй людзей, то і цябе пашануюць.

Бацькоўскае слова дарэмна не гаворыцца.

 

Не цані чалавека па твары, а цані па душы.

Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.

Новых сяброў нажывай, але старых не забывай.

Птушка моцная крыламі, а чалавек — дружбаю.

Людзей слухай, а свой розум май.

Калі ўлез у дугу, не кажы: не магу.

Час не конь, не падгоніш і не прыпыніш.

Малады сілу паказвае, а стары спосабу шукае.

Дай, Божа, старым вочы, а маладым розум.

На языку жаба спячэцца.

З разумным павядзешся — розуму набярэшся, а з дурнем –

і свой страціш.

Не чапай ліха, хай сядзіць ціха.

Калі топішся, за саломінку схопішся.

Стары вол баразны не псуе.

Дзе стары бурчыць, малады памаўчыць.

Малыя дзеткі — галава баліць, вырастуць — сэрца.

Старога паважай, малога павучай.

З музы´кі хлеб невялікі, а з гулякі — ніякі.

Што ведаеш, насіць няцяжка.

Дзе розумам не дайду, дык у кніжцы знайду.

Слова як птушка: вылеціць — не зловіш.

З мора вады не выбераш, з песні слова не выкінеш.

За аднаго вучонага дзесяць невукаў даюць.

Калі хочаш прапасці — пачні красці.

Белыя ручкі чужую працу любяць.

Летам гуляўшы, восенню не збярэш.

Не пазнаўшы бяды, не ўчуеш дабра.

Працы і світкі не саромейся.

Не гадуючы малога, не будзеш мець вялікага.

Лёгкі здабытак — лёгкі пражытак.

Дадому і конь спрытней бяжыць.

Далёкая старонка без ветру сушыць.

Усякая птушка сваё гняздо бароніць.

Работа і корміць, і поіць, і жыць вучыць.

Не чакай долю, а здабудзь волю.

На чужыне і камар загіне.

Які музыка, такое і гранне.

Ладзь калёсы зімой, а сані летам.

Да пары збан ваду носіць.

Які воз, такі і гаспадар.

Чужым розумам не пражывеш.

У гультая адгаворка свая: «З раніцы росна, удзень млосна, а ўвечары камары — не прачнуся да зары».

З кута ў кут — і вечар тут.

У гультая і страха цячэ, і печ не пячэ.

Ранішні зайчык зубкі цярэбіць, а позні — вочкі прадзірае.

Есць — пацее, а працуе — мерзне.

Слоў мяшок, а спраў на вяршок.

Сама каля печы, а язык за парогам.

Хлуснёй багаты не будзеш.

Як ляжа спаць, дык забудзецца ўстаць.

Пашкадаваў воўк кабылу: пакінуў хвост ды грыву.

Што сёння зробіш, заўтра — як знойдзеш.

Мякка сцеле, а цвёрда спаць.

Не вер казлу ў капусце, а ваўку сярод авечак.

Са свайго языка спусціш — на чужым не зловіш.

З вялікага грому малы дождж.

Як гукнеш, так і адгукнецца.

Дзе сеў, там і прыкіпеў.

Хто свята шукае, той кашулю латае.

З якім спазнаешся, такім станешся.

З ліхім чалавекам і гадзіна векам.

З разумнаю галавою і рукам лёгка.

Смачны жабе арэх, ды зубоў не мае.

Не хваліся, як пачынаеш, не таіся, як зробіш.

Умей праўду сказаць, любі праўду паслухаць.

Не рабі ліхога і не бойся нікога.

Не можаш дапамагчы, то лепш памаўчы.

Меней гавары, болей пачуеш.

Не за сваю справу не бярыся, а сваёй не бойся.

Адзін добры вопыт мудрэй за сем разумных павучанняў.

Языком бервяна не ачэшаш, сена не накосіш.

Ідзеш на дзень, хлеба бяры на два.

Нашто лепшы клад, калі ў дзецях лад.

Госць першы дзень — золата, другі — серабро, трэці — медзь, хоць дадому едзь.

Хто бацьку і маці зневажае, той дабра не знае.

Не той друг, што мёдам мажа, а той, што праўду кажа.

Згода будуе, нязгода руйнуе.

З агнём не жартуй і вадзе не вер.

Хто ўлетку халадку шукае, той узімку галадае.

Учарашняга дня не дагоніш.

Не той харош, хто прыгож, а той харош, хто на справу гож.

Хто працуе, таму шанцуе.

Ад навукі спрытнеюць розум і рукі.

Кніжка чалавеку, што ліпа пчолцы.

Ліхая кампанія на ліха выведзе.

Лёгка бярэцца, ды цяжка аддаецца.

Бачыць вока далёка, а розум — яшчэ далей.

Бондар у людзей капусты просіць, бо сваёй кадушкі не мае.

Лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці.

Дзе рукі і ахвота, там вялікая работа.

Ад зямлі адарваўся і да неба не дастаўся.

Што ў ваду ўпала, тое прапала.

Майстра па рабоце відаць.

Гаспадарку весці — не кашу есці.

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий