Песняры роднай мовы і Бацькаўшчыны

 







Выкананне тэставых заданняў па тэме “Пясняр сялянскай долі”

1.   Суаднясі словы з левага і правага слупкоў.

пан

 

багаты чалавек, землеўладальнік

 

 

 

заняволены

 

той, хто страціў волю, трапіў у залежнасць

2.   Дапоўні сказы.

З канца ХVІ стагоддзя адбылося поўнае__________ (заняволенне, вызваленне) сялян. Яны сталі __________ (вольнымі, прыгоннымі), не мелі асабістай вольнасці. Сяляне выконвалі прымусовыя абавязкі-павіннасці перад __________ (панамі, беднякамі).

3.   Растлумач паняцце “прыгонныя сяляне”. Адзнач знакам “+” патрэбныя прыкметы.

£ У сялян была свая зямля.

£ Пан мог прадаваць сваіх сялян.

£ Паны маглі насільна жаніць сваіх сялян.

£ Сяляне мелі сваю зямлю.

£ Сяляне маглі вырашаць, у якога пана ім жыць.

4.   Адзнач знакам “+” справы, якімі праславіўся Францішак Багушэвіч.

£ Працаваў адвакатам — абаронцам бедных людзей.

£ Пісаў аповесці пра жыццё паноў.

£ Выдаў зборнік вершаў “Дудка беларуская”.

£ Адкрыў першы беларускі музей.

£ Падпісваў свае кнігі прозвішчам Мацей Бурачок.

£ Заклікаў любіць і шанаваць беларускую мову.

5.   Дакажы, што запавет Ф. Багушэвіча шанаваць беларускую мову выконваецца ў наш час.

1)   Беларуская мова з’яўляецца ____________ у Рэспубліцы Беларусь.

2)   Беларуская мова вывучаецца ў ____________.

3)   На беларускай мове выдаюцца ____________.

4)   На беларускай мове вядуцца ____________.

Словы для даведак: школа, інстытут; дзяржаўная; кнігі, газеты, часопісы; перагаворы.







Комментариев нет:

Отправить комментарий