1.
Пачатак Вялікай Айчыннай
вайны
На досвітку 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкія
захопнікі абрушылі на гарады і вёскі нашай Радзімы тысячы снарадаў. Пачалася
Вялікая Айчынная вайна. Нягледзячы на тое, што вораг значна перавышаў савецкае
войска ў жывой сіле і баявой тэхніцы, мужныя воіны ў неверагодна цяжкіх умовах
аказвалі супраціўленне фашыстам. Першымі ў смяротную схватку з акупантамі ўступілі
пагранічнікі. Яны змагаліся да апошняй кроплі крыві, абараняючы рубяжы Радзімы.
Масавы гераізм
праявілі абаронцы Брэсцкай крэпасці.
2.
Абарона Радзімы
На захопленай ворагам тэрыторыі
Беларусі разгарнулася ўсенародная барацьба. Супраць
акупантаў змагаліся не толькі
дарослыя, але нават старыя і дзеці.
Ва узросце 97 гадоў стаў
партызанскім сувязным
і разведчыкам Васіль Ісакавіч
Талаш (дзед Талаш). У 14-гадовым узросце пайшоў
у партызанскі атрад Марат Казей. Трапіўшы
ў акружэнне, юны герой апошняй гранатай
падарваў сябе і фашыстаў,
якія хацелі ўзяць
яго ў палон. Ураджэнец Беларусі
лётчык Аляксандр Гаравец у час бігвы на Курскай дузе ў
адным паветраным баі збіў
9 фашысцкіх самалётаў. Зрабіць
такое яшчэ нікому не ўдавалася. Падпольная група
мужных патрыётаў Радзімы пад кіраўніцтвам
Канстанціна Заслонава на чыгуначнай станцыі
Орша ўзрывала фашысцкія паравозы.
Незвычайны подзвіг
у імя Радзімы здзейсніў
экіпаж самолёта нашага земляка Мікалая
Гастэлы. Фашысцкі снарад трапіў у машыну. Капітан
Гастэла разам са сваей мужнай камандай прыняў
рашэнне: на палаючым самалёце яны урэзаліся ў
самую гушчу калоны нямецкіх танкаў.
Дарагую цану заплацілі захопнікі
за смерць герояў.
Усіх, хто бывае ў
Жодзіне, уражвае велічны манумент у гонар Маці-патрыёткі.
Правобразам гераіні манумента стала беларуская жанчына Н. Ф. Купрыянава.
3.
Зверствы фашыстаў
Жудаснымі былі адносіны фашысцкіх
акупантаў да мірных жыхароў і ваеннапалонных.
4.
Вызваленне Беларусі
Падрыхтоўка да
вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў пачалася яшчэ вясной 1944 г. Быў
распрацаваны план баявой аперацыі, якая атрымала назву "Баграціён".
5.
На варце мірнай працы
беларускага народа
Няўмольна цячэ час. Старэюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Усё менш і
менш іх застаецца з намі. Але ўвесь беларускі народ помніць імёны абаронцаў
Радзімы, іх ратныя справы і подзвігі.
У памяць аб загінуўшых і ў гонар перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў 1954 г. (да 10-годдзя вызвалення Беларусі) у Мінску ўстаноўлены манумент Перамогі.
Тэставыя заданні па тэме «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны»
1. Пазнач знакам «+»
правільныя адказы на пытанні.
•
Вялікая Айчынная вайна пачалася:
£ 22 ліпеня 1941 г.
£ 22 чэрвеня 1941 г.
•
Беларусь была вызвалена ад нямецкіх захопнікаў:
£ 9 мая 1945 г.
£ 3 ліпеня 1944 г.
2. Дапоўні
сказы.
Першы
ўдар ворага прынялі пагранічнікі і воіны_________ (Сталінграда; Брэсцкай
крэпасці). На тэрыторыі Беларусі, якая была захоплена ворагамі, разгарнулася
сапраўдная ________ (народная; рэйкавая) вайна. Партызанскім разведчыкам і сувязным
стаў амаль стогадовы _______ (Трыфан Лук’яновіч; дзед Талаш).
3. Адзнач знакам «+» праўдзівыя
выказванні.
£ «Рэйкавую вайну» супраць фашыстаў вялі
партызаны.
£ У Трасцянцы пад Мінскам знаходзіўся лагер
смерці.
£ Пад Мінскам, дзе адбылося акружэнне фашысцкіх
войскаў, пасля вайны ўзняўся Курган Перамогі.
£ Аб жудаснай трагедыі, якая напаткала
вёску Хатынь, нагадваюць званы.
4. Адзнач
знакам «+» прычыны, па якіх гэта вайна атрымала назву «Айчынная».
£ На барацьбу з немцамі ўзняліся толькі
дарослыя мужчыны.
£ На барацьбу з немцамі ўзняўся ўвесь народ
— ад малога да старога.
£ Людзі змагаліся за свабоду сваёй Айчыны.
£ Людзі змагаліся за сваіх кіраўнікоў.
5. Пазнай па апісанні і запішы імёны
воінаў — герояў Вялікай Айчыннай вайны.
1)
Герой Курскай бітвы, лётчык, збіў у баі 9 самалётаў. ____________________.
2)
Юны партызан, гераічна загінуў у 14 гадоў ._____________________________.
3)
Салдат-беларус, які абараніў нямецкую дзяўчынку. _______________________.
4)
Абаронца Брэсцкай крэпасці, камандзір. ________________________________.
5)
Партызанскі камандзір, Герой Савецкага Саюза. ________________________.
Выкарыстай
імёны: Канстанцін Заслонаў, Аляксандр Гаравец, Марат Казей,
Трыфан Лук’яновіч, Пётр Гаўрылаў.
Комментариев нет:
Отправить комментарий