У духоўнай спадчыне беларусаў
асобае месца займаюць народныя легенды. Легенда — фантастычнае апавяданне,
заснаванае на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў.
Легенды распавядаюць пра стварэнне Сусвету і Зямлі, паходжанне людзей і розных
жывых істот, узнікненне паселішчаў, рэчак і азёраў, утварэнне імёнаў і
прозвішчаў.
Звычайна ў легендах апісваюцца неверагодныя здарэнні і дзейнічаюць незвычайныя
героі. Тут, як і ў казках, амаль заўсёды існуе барацьба паміж дабром і злом:
выключныя героі змагаюцца з фантастычнымі варожымі сіламі. Легенды ўслаўляюць
высокія маральныя каштоўнасці, любоў да радзімы і гатоўнасць рашуча абараняць
яе. Некаторыя легенды пазбаўлены чарадзейных элементаў, яны паведамляюць пра
сапраўдныя падзеі, цікавыя здарэнні або тое, што магло адбывацца ў рэальнасці.
Звычайна сведка або сам удзельнік падзей расказвае пра цікавыя жыццёвыя выпадкі
і рэальных герояў. Такія легенды дапамагаюць глыбей пазнаць гісторыю свайго
краю, мінулае і сучаснае беларусаў. У іх раскрываюцца добрасумленныя адносіны
чалавека да сваіх абавязкаў, беражлівае стаўленне да прыроды, добразычлівыя
стасункі паміж людзьмі.
Комментариев нет:
Отправить комментарий